СТАРАЖЫТНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КНЯСТВЫ
Пісьмовая
гісторыя Беларусі сягае далекага ІХ стагодзьдзя. Паводле "Аповесці мінулых
гадой”, у 862 годзе вараскі князь Рурык, які ўладарыў у Ноўгарадзе і раздаваў
гарады ў кіраванне сваім васалам, прыслаў аднаго зь іх у Полацк. На той час
Полацк быў ужо цэнтрам княжаньня крывічоў. Гэтакія ж раньнія формы
дзяржаўнасьці мелі тады й іншыя пляменавыя аб’яднаньні, што насялялі Беларусь,
- дрыгавічы і радзімічы. Па нейкім часе пасьля першай летапіснай згадкі Полацку
на горад напалі кіяўскія князі і, нарабіўшы нямала шкоды, падначалілі яго сабе.
Гэтак стасункі паміж Полацкам і Кіевам ящчэ ў ІХ стагодзьдзі былі пазначаныя
вайною.
Стаўшы цэнтрам старажытнаўкраінскай
дзяржавы (Русі), Кіеў узяўся падпарадкоўваць сваей уладзе ўсходнеславянскія
плямены на шырокіх абсягах, перадусім уздоўж шляху "з варагаў ў грэкі”.
Крывіцкая зямля адной зь першых апынулася ў залежнасьці ад Кіеву. Наступнік
Рурыка князь Алег пачаў зьбіраць даніну з радзімічаў. Недзе ў другой палове Х стагодзьдзя
пал уладу Кіеву падпалі і дрыгавічы. Аднак у 970-х гадох землі крывічоў і
дрыгавічоў зноў самастойныя: у Полацку княжыць Рагвалод, у Тураве – Тур. Пра
гэта вядома з паведамленьня, як ноўгарадзкі князь Уладзімір Сьвятаславіч сілай
захапіў Полацк , зьнiшчыў там княскую дынастыю, а потым авалодаў і
кіеўскім пасадам. Так дайшло да новага аб’яднаньня ўсходнеславянскіх зямляў
вакол Кіеву. Толькі ў 980-х гадох дружына Уладзіміра Сьвятаславіча канчаткова
падпарадкавала радзімічаў. Тады ж да Кіеўскай дзяржавы была далучаная
берасцейская зямля і пачалася славянізацыя яцьвяскага краю.
Ня варта, аднак, перабольшваць ступень
інтэграванасьці розных земляў у Кіеўскай дзяржаве. Гэта было штучнае
вайскова-адміністрацыйнае аб’яднаньне мноства этнасаў, вялізных, нават
геаграфічна непадобных тэрыторый. Уплыў Ктеву не сягаў ні далека, ні глыбока.
Шматлікія плямены працягвалі жыць сваім уласным жыцьцем. Кіраваньне з цэнтру
зводзілася да пэрыядычнага збору даніны ды абавязку ўдзельнічаць у ваенных
паходах Кіеву.
Першай фармальную залежнасць ад цэнтра
парушыла Полаччына. Сам Уладзімір выдзеліў яе ў асобую воласць, калі выслаў на
бацькаўшчыну асуджаную Рагнеду з малалетнім сынам Ізяславам. Ад полацкага князя
Ізяслава, што стаў вядомы як "кніжнік”, і пачалася свая княская дынастыя на
Полаччыне – зямлі, якая быццам іншароднае, самадастатковае цела ніколі не
зьлівалася зь вялізнай "імперыяй Рурыкавічаў”. Сьмерць кіеўскага князя
Уладзіміра паслабіла цэнтральную ўладу – і гэтага было дастаткова, каб Полацк узяўся
ажыцьцяўляць уласную палітычную праграму. Полацкі князь Брачыслаў першы стаў
дамагацца пашырэньня межаз сваей дзяржавы, аб’яднаньня з Полаччынай іншых
крывіцкіх земляў, выхаду на валокі. Праз гэта барацьба паміж Кіевам і Полацкам
перайшла ў адкрытую вайну. Калі ў 1021 годзе Брачыслаў ажыцьцявіў паход на
Ноўгарад.
Яраслаў Мудры з дружынай адразу ж прышоў утаймоўваць
полацкага князя, але хоць нібыта преамог Брачыслава на Судоме, аддаў яму
Віцебск і Усьвяты.
Пераемнік Брачыслава ягоны сын Ўсяслаў,
празваны Чарадзеем, яшчэ больш
пасьлядоўна мацаваў самастойнасьць Полацку з Кіевам і Ноўгарадам. Актыўна
фармуючы дзяржаўную тэрыторыю сайго княства, Усяслаў выкарыстаў зручны момант
і, калі Яраславічы былі занятыя міжусобнай барацьбою, ударыў па бліжэйшых
гарадох Кіеўскага княства – Пскове і Ноўгарадзе. Незалежнасьць сваей зямлі
палачанам неўзабаве давялося адстойваць на беразе Нямігі ў крывавай сечы, калі
ў 1067 годзе кааліцыйнае войска Русі прыйшло пад Менск падначаліць неспакойнага
Гарыславіча. Аднак ня ў бітве, а падманам ворагі паланілі Ўсяслава ды адправілі
ў Кіеў, а ў Полацку пасадзілі свайго князя. Цудам вызвалены з вязьніцы, Усяслаў на сем месяцаў
заняў кіеўскі пасад, а затым пераможна вярнуўся ў Полацк і пры падтрымцы
насельніцтва аднавіў там свае княжаньне, выгнаўшы кіеўскага стаўленіка.
Да канца жыцця Ўсяслава Полацк упарта
бараніў сваю незалежнасьць. Асаблівай жорсткасьцю да Полаччыны вылучаўся
Ўладзімір Манамах, які ў 1070-1080-х гадох ажыцьцявіў шэраг спусташальных
паходаў на беларускія землі. Кааліцыйнае войска, у складзе якога былі й
полаўцы, зруйнавала ваколіцы Полацку, зьнішчыла Менск на Менцы,
Аднак стольны горад захапіць ня здолела. Полацк
заставаўся няскоранай выспай незалежнасьці, супернікам Кіеву і Ноўгараду.
Упартае проціборства надоўга зрабілася вызначальным у яго дачыненьнях з Кіевам.
Летапісцы і праз стагодзьдзе не прыміналі адзначаць: " І ад таго меч уздымаюць
Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў”.
За часы Ўсяслава Чарадзея полацкая зямля
стала буйной эўрапейскай дзяржавай. Ахапляючы землі Падзьвіньня і Верхняга
Панямоньня, яна займала амаль палову сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На
поўначы Полацкае княства межавала з Ноўгарадскай зямлей, на ўсходзе – з
Смаленскай, на поўдні – Тураўскай, а на захадзе – зь літвой, земгаламі ды
іншымі балцкімі й фінскімі пляменамі. Уладаньні полацкіх князеў разьлягаліся
далека ўніз па Дзьвіне, сягаючы амаль узьбярэжжа Балтыйскага мора. Акрамя Полацкай дзяржавы ў XI—XII
стагодзьдзях на тэрыторыі Беларусі існавалі Смаленскае, Тураўскае,
Берасьцейскае, Гарадзенскае, Новагародскае ды іншыя княствы. Смаленская зямля
займала абшар Верхняга Падняпроўя (да Друці) ды вышнявінаў Дзьвіны і Сажа. Разам
з Полаччынай гэты крывіцкі край утвараў рэгіён этнічнага й моўнага адзінства. Тураўская
зямля абыймала басейн Прыпяці з гарадамі Тураў, Слуцак, Пінск, Клецак,
Берасьцейская — Пабужжа (Берасьце, Дарагічын, Камянец, Кобрынь), а
Новагародскае і Гарадзенскае княствы — Беларускае Панямоньне. Частка этнічна
беларускіх земляў уваходзіла ў Кіеўскае (Мазыр, Брагін) ды Чарнігаўскае
(Гомель, Рэчыца, Чачэрск) княствы. Па-рознаму складваліся дачыненьні гэтых
княстваў з Кіевам. Полацак, як адзначалася вышэй, практычна ад пачатку жыў
асобным, сама-стойным жыцьцём, а калі Кіеў сілай саджаў на полацкі стол свайго
князя, Усяславічы пры актыўнай падтрымцы насельніцтва выганялі яго ды аднаўлялі
сваё княжаньне.
Апрача
самога Полацку ўпартую барацьбу супраць Кіеву у XII стагодзьдзі
вялі таксама воласьці, што выдзеліліся з Полацкай зямлі — Менск, Ізяслаў (Заслаўе),
Барысаў, Друцак, Лагойск. Сын Усяслава Глеб Менскі ўзяўся актыўна адваёўваць
падпарадкаваныя Кіеву беларускія землі. За гэта кіеўскі князь Уладзімір Манамах
двойчы (у 1116 і 1119 гадох) пасылаў на яго кааліцыйнае войска, пакуль палонны
менскі князь ня быў вывезены ў Кіеў, дзе й памёр. Такую форму барацьбы зь
непакорнай Полаччынай неаднойчы выкарыстоўвалі кіеўскія ўладары: яны перасялілі
да сябе на поўдзень жыхароў зьнішчанага Друцку, выслалі далека ў Бізантыю ўсіх князёў
полацкай дынастыі, Апошняга ў 1129 годзе дамогся Манамахаў сын Мсьціслаў. Праз
два гады пасьля таго, як вялікі супольны паход амаль усіх усходнеславянскіх
земляў на Полаччыну не супакоіў полацкіх князёў, пяцёра Ўсяславічаў былі
вывезеныя з Полацку і высланыя да бізантыйскага імпэратара ваяваць супраць арабаў, а на полацкі
пасад пераможцы зноў пасадзілі Манамахавіча. Нават няўхільна распадаючыся, Кіеўская
дзяржава імкнулася захоўваць пад парадкаваньне ўсіх земляў адзінаму цэнтру. Імпэрскія
дамаганьні Кіеву выяўляліся як у ідэалёгіі
літаратурных твораў і летапісаў, гэтак і ў выпуску манет ды пячатак з
вобразам Хрыста, у выявах кіеускіх князёў
на мініятурах у імпэратарскім адзеньні. Але
сапрауднай імпэрыяй Кіеўская Русь так і ня стала.
Са сьмерцю Мсьціслава Манамахавіча ў 1132 годзе пачаўся поўны развал вялізнай Кіеўскай дзяржавы. Даўно адасобленыя воласьці сталі хутка ператварацца ў
самастойныя княствы. Выгнаўшы чужога князя, палачане ў тым жа годзе ўзялі сабе
на пасад Усяслававага ўнука Васільку, і гэтак незалежнасьць Полацку
аднавілася. А праз колкі гадоў зь вяртаньнем двух зь пяці сасланых князёў Гарыславічаў ды зваротам Полацку адабраных
раней земляў (апрача Копысі і Воршы), і векавая барацьба Полацку з Кіевам
фактычна скончылася. Смаленск прыйшоў да самастойнасьці іншым шляхам. Адрозна ад Полацка
ён практычна Ніколі не ваяваў супраць Кіеву. Кялі ў
1120-х гадох тут усталявалася мясцовая дынастыя на чале з Расьціславам
Мсьціславічам, Смаленшчына выдзелілася ў самастойную зямлю. Гэты князь усяляк
аберагаў свае уладаньні ад ваенных спусташэньняў. Дзеля таго, каб перадухілі|ць уварваньні
чужога войска ў княства, ён заўсёды шукаў кампрамісу. Ня ведала Смаленшчына й нутраных разладаў. Таму калі Полацкая зямля, зьнясіленая войнамі з Кіевам
ды міжусобным змаганьнем, зусім аслабела, Смаленскае княства, наадварот, увабралася
ў сілу.
У другой палове XII стагодзьдзя Смаленск стаў
дамагацца ўплыву на суседнія Полацкую ды Ноўгарадскую землі ды пашырэньня сваей тэрыторыі за іх кошт.
На захадзе ва ўладаньні смаленскіх князёў уваходзілі Крычаў, Амсьціслаў, Прапошаск (цяпер Слаўгарад),
а з 1116 году — і адабраныя ў Глеба Менскага Копысь ды Ворша. Калі у 1150—1160-х гадох Полацак і Менск
былі занятыя ўпартай барацьбой за лідэрства і палачане зьвярнуліся па дапамогу да смаленскага
князя, той удала выкарыстаў гэта для ўмяшаньня ў нутраныя справы Полаччыны. Расплатай
за дапамогу сталася страта новых тэрыторый: з 1165 году ў Віцебску пачаў княжыць Давыд Расьціславіч з
Смаленску. Часова ў залежнасьць ад Смаленску трапіў і
Друцак.
Толькі ў канцы XII стагодзьдзя дайшло да палітычнай
кансалідацыі Полаччыны. У 1180 годзе ўсе князі полацкай дынастыі разам з чарнігаўцамі і ноўгарадцамі рушылі на залежны ад Смаленску Друцак і вярнулі яго ў склад сваіх земляў. У 1195 годзе ў выніку
ваеннага канфлікту Полацак сілай адабраў у смаленцаў і Віцебск. А пры канцы XII стагодзьдзя Смаленск зусім перастаў дамагацца ўладаньняў полацкіх князёў. Тураўская воласьць з часоў Уладзіміра Сьвятаславіча ўваходзіла ў Кіеўскую
зямлю (раней залежала ад Полацку), але так і не зьлілася зь ёю. За стагодзьдзе пасьля сьмерці
Яраслава Мудрага Тураў каля 40 гадоў пражыў асобна ад Кіеву. У сярэдзіне XII стагодзьдзя ў часы крывавага змаганьня за вялікакняскі стол шмат цярпела і Тураўшчына.
У 1142 годзе кіеўскі князь Усевалад параздаваў сваім братам гарады Берасьце, Дарагічын, Клецак, Рагачоў,
Чартарыйск, а ў 1150-х гадох за тураўскія землі змагаліся ўладзіміра-суздальскія і кіеўскія князі. Толькі ў 1158
годзе калі ў Тураве княжыў Юры Яраславіч, гэты горад
адстаяў сваю самастойнасьць, вытрымаўшы дзесяцітыднёвую аблогу. Тут
усталявалася свая княская дынастыя нашчадкаў Сьвятаслава Ізяславіча.
Разьвіцьцё зямлі больш-менш стабілізавалася. Як і Смаленшчына, Тураўшчына
ня зьведала зьнясільвальных міжусобіц. У 1180-х гадох зь яе складу вылучылася Пінскае княства са сваёй
дынастыяй.
За Берасьцейшчыну, якая да сярэдзіны XII стагодзьдзя ўваходзша ў Тураўскае княства, спачатку вялі барацьбу Кіеўская
дзяржава ды Польшча, затым — князі кіеўскія, турава-пінскія і галіцка-валынскія.
На пачатку XIII стагодзьдзя
Берасьцейская зямля была ўлучаная ў Галіцка-Валынскае
княства. Яшчэ раней апошняе пашырыла сфэру свайго ўплыву і на Новагародзкую зямлю. На мяжы XII і XIII стагодзьдзяў старажытныя княствы, што займалі
тэрыторыю Беларусі, амаль зьнікаюць са старонак летапісаў. Тураўшчына і Полаччына былі падзеленыя на мноства малых
удзелаў і аслабленыя. Праўда, Полацкая зямля, відаць,
усе ж пераадолела цяжкі палітычны крызыс. Пра стабілізацыю нутранога жыцьця ў ей
сьведчыць трыццацігадовае княжаньне князя Валодшы (Уладзіміра Полацкага). Край перажываў
бурнае разьвіцьцё гаспадаркі, удзельныя князі ізноў кіраваліся агульнымі інтарэсамі зямлі.
Аднак якраз тады на захадзе Полацкай зямлі зьявіліся сілы, якія ў XIII стагодзьдзі зьмянілі палпычную карту Ўсходняй Эўропы.
Яшчэ ў 1186 годзе ў вусьці Дзьвіны на бераг сышоў першы нямецкі місыянэр Майнгард ды папрасіў у
полацкага князя дазволу хрысьціць ліваў. Яго наступнік епіскап
Альбэрт у 1201 годзе ўжо заклаў горад Рыгу. Праз год для хрышчэньня паганскіх плямёнаў там быў заснаваны рыцарскі ордэн Братоў па мячы. Замацаваньне немцаў у вусьці Дзьвіны
адразу перакрыла Полацку галоўны гандлёвы шлях, адрэзала яго ад мора. Калянізуючы
ліваў ды латгалаў, рыцары гаспадарылі ў залежных
ад Полацку землях, зьбіралі данніну з плямёнаў, якую раней атрымліваў Полацак. Уласна полацкіх земляў яны не чапалі:
княства Валодшы было галоўнай антынямецкай сілай у рэгіёне, і біскуп Альбэрт разумеў гэта. Ён прысылаў дарункі полацкаму князю, накіроўваў да
яго сваіх паслоў для ўсталяваньня добрых стасункаў. Разам зь лівамі ды эстамі Валодша спрабаваў быў спыніць рыцараў, адкінуць іх з вусьця Дзьвіны і
неаднаразова ладзіў паходы на іхныя цьвердзі, аднак беспасьпяхова. Між тым у 1208 годзе немцы занялі Кукенойс, князь якога Вячка не
папрасіў дапамогі ў Полацку, а ў 1214-м годзе цалкам авалодалі і горадам Герсіка. Валодша пайшоў на кампраміс. У 1210 годзе ён і біскуп
Альбэрт падпісалі дамову, паводле якой Полацак фактычна адмаўляўся ад свайго ўплыву
ў ніжнім Падзьвіньні і дазваляў нямецкім купцам прыплываць у свае землі, а за
гэта атрымліваў частку даніны зь ліваў і адкрыты шлях у Рыгу для полацкіх купцоў.
Полацкая зямля заставалася
наймацнейшым усходнеславянскім
княствам, якое межавала з новай агрэсіўнай дэяржавай. Тым часам, падпарадкаваўшы ліваў ды
латгалаў, рыцары ўзяліся хрысьціць эстаў. Калі тыя папрасілі заступніцтва ў Полацку, Валодша падрыхтаваў для паходу на Рыгу вялікае войска з палачанаў і ліваў, літоўцаў і эстаў, але
раптоўна памёр.
Нарастаньне небясьпекі з
боку нямецкіх рыцараў патрабавала аб'яднаньня земляў ды супольных дзеяньняў.
Гандлёвая дамова з Рыгай і Готляндам, падпісаная супольна Смаленскам,
Полацкам і Віцебскам у 1229 годзе, сьведчыла аб пэўным альянсе гэтых
найбуйнейшых гарадоў крывіцкага краю. Віцебскі князь Брачыслаў — адзін з апошніх Усяславічаў — у 1239 годзе выдаў дачку за ноўгарадскага князя Аляксандра, І ў 1240 годзе на Няве, разам з ноўгарадцамі ды суздальцамі,
швэдаў грамілі й палачане. Калі з другой траціны
XIII стагодзьдзя Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн распачаў вайну супроць летувіскіх плямёнаў, апошнім у барацьбе дапамагалі і вайсковыя сілы з крывіцкіх земляў. Спачатку быў поўны разгром рыцараў у 1260 годзе
каля возера Дурбе, а праз два гады дружыны з Полацку ) Віцебску разам зь літвою,
ноўгарадцамі і псковічамі пераможна хадзілі на
Юр'еў (Тарту). Хоць інфлянцкія рыцары і ўзьвялі сваю цьвердзь Дынабург на мяжы з Полацкай зямлёю,
на тэрыторыю беларускага Падзьвіньня яны не прасунуліся.
Тым часам з
захаду беларускія землі пры канцы XIII стагодзьдзя пачаў пустошыць яшчэ адзін небясьпечны сусед — Тэўтонскі
ордэн. Пакліканыя Конрадам Мазавецкім у 1230 годзе, тэўтонцы за паўстагодзьдзя цалкам падпарадкавалі прусаў і адразу ж пачалі вайну за Панямоньне. 3 1284 году рыцарскія штурмы ня раз даводзілася адбіваць
Горадні ды іншым гарадам. Беларускае і летувіскае насельніцтва больш як стагодзьдзе разам
бараніла ад захопнікаў свае землі ў Панямоньні.
У 1237—1241 гадох на расейскія ды украінскія землі абрынулася татара-мангольскае
нашэсьце. Усе яны (з выняткам Ноўгарадскай зямлі) былі заваяваныя і
ператвораныя ва ўладаньні золата-ардынскіх ханаў. Батый практычна не закрануў земляў Беларусі, і яны засталіся незалежнымі ад
Залатой Арды. Аднак трагічны лёс суседніх княстваў мусіў стаць навукай і для іх. Палітычнае становішча раздробленых земляў Беларусі паставіла на парадак дня жыцьцёва
важнае пытаньне — кансалідацыю, аб'яднаньне з суседзямі, бо
толькі моцная дзяржава магла абараніцца ад інтэрвэнцыі агульных ворагаў. Перыяд старажытных княстваў у Беларусі стаўся
часам важных пераменаў у сацыяльным і эканамічным жыцьці насельніцтва гэтага краю, першым этапам фармаваньня беларускага народу. Адзінай
старажытнарускай народнасьці, зь якой быццам бы паходзяць беларусы, украінцы і расейцы, у
сапраўднасьці не было. Нішто не даказвае яе рэальнага існаваньня. Этнагенэз трох усходнеславянскіх
народаў ад самага пачатку праходзіў на розных тэрыторыях, у выніку ўзаемадзеяньня
розных этнічных складнікаў, якія знаходзіліся на розных роўнях грамадзкага разьвіцьця. Рэгіён старажытнага балцкага насельніцтва,
дзе ў IX—XIII стагодзьдзях пачалося фармаваньне беларусаў, выдзеліўся нават антрапалягічна:
тут сфармаваўся доўгагаловы і сярэднятвары тып людзей. Паміж славянскімі старажытнасьцямі беларускіх абшараў, прыкладам Полаччыны, і расейскіх (Уладзіміра-Суздальскай зямлі) —
значны храналягічны разрыў. Кіеўская Русь не была адзінай ні этнаграфічна, ні тым болей палітычна. Полацкая зямля, як адзначалася вышэй, наагул трымалася асобна і заўсёды варагавала з Кіевам. Ня
мелі розныя землі дзяржавы Рурыкавічаў і галоўнай прыкметы, якая характарызуе
этнічную супольнасьць, — агульнай самасьвядомасьці, агульнага саманазову. Да
сярэдзіны — другой паловы XII стагодзьдзя ў
летапісах у дачыненьні да насельніцтва Беларусі выкарыстоўваліся яшчэ старыя
плямёнавыя этнонімы — крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Ня толькі Полацак, але і
Ноўгарад, і Растоў, і Суздаль, і Разань не лічыліся Русьсю і часта нават супрацьпастаўляліся
ей. За Ўладзіміра-Суздальскай зямлёй найменьне «Русь» замацавалася толькі ў
другой палове XIII стагодзьдзя — тады, калі насельнікі
Беларусі ўжо складалі асобную этнічную супольнасьць. У тыя
часы беларускія землі, асабліва Полаччына, вылучыліся і адметнасьцямі
грамадзка-палітычнага жыцьця. На Полаччыне, адрозна ад бальшыні іншых
усходнеславянскіх княстваў, рана началі ўсталёўвацца свае дынастычныя лініі. Удзелы
Полацкай зямлі ўжо пасьля Ўсяслава атрымалі князёў, якія не пераходзілі з
пасада на пасад, але заставаліся княжыць стала. Інтарэсы гэтых князёў супадалі
зь інтарэсамі насельніцтва, што спрыяла лепшаму разьвіцьцю воласьці ды яе выдзяленьню
ў самастойнае княжаньне. Са стольным горадам зямлі Полацкам, які заставаўся спадчынным
для ўсіх Усяславічаў, удзельныя княствы ўзгаднялі толькі вонкавую палітыку, дый
тое тады, калі гэга было ім карысна; унутраных жа справах яны заставаліся
цалкам самастойныя. Гэтакім аўтанамізмам ужо з XII стагодзьдзя было прасякнутае дзяржаўна-праўнае жыцьце на тэрыторыі Беларусі. Другой характэрнаю рысай дзяржаўнага ладу,
асабліва ўласьцівай Полацку і Смоленску, стаў дэмакратызм, абумоўлены важнай
роляй веча. Веча — гэта агульны сход грамадзян княства, які разьвязваў усе
значныя пытаньні кіраваньня зямлёй ды яе замежнай палітыкі. Гэта старажытная форма народаўладзьдзя, традыцыі якой сягаюць у дагістарычныя часы. Улада веча была
вышэйшая за княскую. Яно саджала на княскі пасад таго з асобаў
высокароднай крыві, хто больш адпавядаў такой ролі паводле асабістых
якасьцяў, і патрабавала ад князя справаздачы: за прайграныя бітвы, вялікія страты, няўдалыя
паходы. І калі веча было незадаволенае князем, дык праганяла яго і клікала на пасад іншага.
У Полацку народнае веча актыўна дзейнічала ажно да XVI стагодзьдзя. Захаваньне гэтае традыцыі было магчымае на землях, якія нікім не заваёўваліся. У іншых усходнеславянскіх княствах (акрамя Ноўгараду) вечавы лад не атрымаў такога
разьвіцьця. Асабліва выразна адрозьнівалася ад Полаччыны Ўладзіміра-Суздальская
зямля. Там ужо Андрэй Багалюбскі парушыў старыя праўныя нормы ды ўвёў сваю
дыктатуру, ад чаго сам жа й загінуў: князь, якога не маглі сагнаць пастановаю веча (як гэта звычайна рабілася ў Полацку), памёр пад мячамі змоўцаў. Пазьней улучэньне гэтых земляў у
склад золатаардынскіх уладаньняў спрыяла сьцьверджаньню ў дзяржаўна-праўным жыцьці азіяцкага дэспатызму і таталітарызму. У IX—XIII стагодзьдзях на абшарах Беларусі адбыліся надзвычай важныя
зьмены і ў разьвіцьці гаспадаркі ды культуры. На пачатку гэтага
перыяду тут сталі зьяўляцца пасяленьні новага тыпу — гарады. Яны паўставалі або
на месцы старажытных плямёнавых цэнтраў (як Полацак, Тураў), або
як памежныя цьвердзі (Менск, Берасьце, Горадня ды інш.) ці княскія рэзідэнцыі, адміністрацыйныя
цэнтры, а потым рабіліся асяродкамі рамяства і гандлю, месцамі канцэнтрацыі асьветы і культуры. У XIII стагодзьдзі на тэрыторыі
Беларусі налічвалася ўжо блізу паўсотні гарадоў. Найбуйнешым сярод іх быў Полацак, колькасьць жыхароў якога
магла сягаць 10 тысяч. Нездарма скандынаўскія сагі ды саксонская легенды называлі гэты старажытны горад Беларусі побач з Кіевам і Ноўгарадам трэйцім цэнтрам
усходняга славянства. Злучаны самастойнымі сувязямі з Бізантыяй, Заходняй Эўропай і Ўсходам, Полацак і папраўдзе быў славутым культурным асяродкам, у
якім ствараліся выдатныя ўзоры мастацтва, выпрацоўваліся ўласныя традыцыі летапісаньня,
дойлідства, жывапісу. У «полацкім» стылі будаваліся храмы ня толькі на іншых
землях Беларусі (у Новагародку, Смаленску), але і ў далёкім Ноўгарадзе. Традыцыі полацкага
жывапісу спрыяльна адбіліся на разьвіцьці манумэнтальнага мастацтва ў
Смаленску. Распаўсюджаньне хрысьціянства на старажытнабеларускіх
землях паскорыла разьвіцьцё пісьменства, літаратуры, культуры наагул ды улучыла
іх у агульнаэўрапейскі гістарычна-культурны ляндшафт. Полацак, Смаленск і Тураў
былі аднымі зь першых цэнтраў хрысьціянства ва Ўсходняй Эўропе — ужо на мяжы X і XI стагодзьдзяў у іх зьявіліся епіскапскія
кафедры. Аб раньнім пашырэньні кірылічнага пісьма тут сьведчаць надпісы на
пасудзіне, знойдзенай пад Смаленскам, і на пячатцы полацкага князя Ізяслава, якім
ужо болей за тысячу гадоў пісьмом валодалі жыхары ня талькі буйных гарадоў і
зямельных цэнтраў, але й аддаленых пасяленьняў. Пры манастырох і храмах ствараліся
школы і бібліятэкі, вяліся летапісы (найстаражытнейшы Полацкі летапіс, на жаль,
не адшуканы), перапісваліся кнігі — як пераклады царкоўных і сьвецкіх твораў,
гэтак і арыгінальная літаратура. Такія асьветнікі старажытнай Беларусі, як Эўфрасіньня
Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клім Смаляціч сталіся зоркамі першай велічыні на небасхіле
культурнага жыцьця Ўсходняй Эўропы, а Тураўскае Эвангельле, жыцьцяпісы Эўфрасіньні
Полацкай і Кірылы Тураўскага лічацца аднымі з найбольш старажытных і арыгінальных
помнікаў пісьменства
Генадзь Сагановіч
"Дзесяць вякоў беларускай гісторыі 862-1918 ”
|